Студэнцкія навукова-даследчыя лабараторыі (СНДЛ)

Студэнцкія навукова-даследчыя лабараторыі (СНДЛ) -

добраахвотныя аб’яднанні студэнтаў, створаныя для выканання сумесных навукова-даследчых работ пад кіраўніцтвам выкладчыкаў універсітэта. Ствараюцца пры філіяле, інстытуце, факультэце або кафедры.

Мэты СНДЛ на ФКТI:

  • прыцягненне студэнтаў да актыўнай навукова-даследчай і навукова-вытворчай працы;
  • развіццё лагічных навыкаў і здольнасцяў да самастойных меркаванняў і высноў;
  • паляпшэнне якасці падрыхтоўкі высокакваліфікаваных спецыялістаў;
  • выкарыстанне ў працэсе вучобы навыкаў навуковай працы;
  • вырашэнне актуальных праблем у сферы гандлю, турызму і нерухомасці ў Рэспубліцы Беларусь.

 

У цяперашні час на ФКТI функцыянуе 4 кафедральных СНДЛ:

Тураналітык
Гандаль
Таваразнавец
Камерсант