На цяперашні дзень на факультэце камерцыі і турыстычнай індустрыі вядзецца падрыхтоўка амаль 2000 студэнтаў дзённай і завочнай форм навучання для працы ў сферы гандлю, рэстараннага бізнесу, нерухомай маёмасці, індустрыі турызму і гасціннасці ў адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Нашы каштоўнасці і прыярытэты – гэта тое, што робіць факультэт асаблівым.
Ніжэй пададзены прыярытэты, якіх прытрымліваецца факультэт пры арганізацыі адукацыйнага працэсу.
Фарміраванне сучаснай адукацыйнай прасторы
Актыўнае ўцягванне студэнтаў у адукацыйны працэс на аснове выкарыстання сучасных метадаў і тэхналогій навучання дазваляе сфарміраваць у студэнтаў факультэта кампетэнцыі, запатрабаваныя на рынку працы. У працэсе навучання студэнтаў на факультэце актыўна выкарыстоўваецца лічбавая адукацыйная платформа Moodle, якая дазваляе забяспечыць своечасовае атрыманне студэнтамі метадычнага забеспячэння навучальнага працэсу, дадатковых кансультацый па напісанні курсавых і дыпломных работ, выкананні навучальных і індывідуальных заданняў, падрыхтоўку да прмамежкавай і выніковай атэстацыі.
Выкладчыкамі факультэта выкарыстоўваюцца інавацыйныя формы правядзення заняткаў і сучасныя тэхналогіі, якія дазваляюць развіваць у студэнтаў эканамічную логіку, вырашаць нестандартныя задачы, генераваць абгрунтаваныя сучасныя кіраўнічыя рашэнні, накіраваныя на развіццё кампаній у канкурэнтным рыначным асяроддзі.
У навучальным працэсе актыўна выкарыстоўваюцца: праца з кейсамі, праца ў малых групах, стварэнне праектаў, відэаканферэнцыі, вэбінары, кіраваная самастойная праца і іншыя формы працы.
Лабараторыі факультэта ўкамплектаваны сучасным абсталяваннем і дазваляюць студэнтам адпрацоўваць практычныя навыкі вывучэння спажывецкіх уласцівасцей тавараў, вызначаць паказчыкі іх якасці і бяспекі.
Студэнты факультэта валодаюць замежнымі мовамі і навучаюцца бізнес-камунікацыям, вядзенню бізнес-карэспандэнцыі з замежнымі партнёрамі, што дае ім дадатковыя кампетэнцыі і дае магчымасць паспяхова працаваць з замежнымі партнёрамі і ў міжнародных кампаніях.
Высокая якасць падрыхтоўкі спецыялістаў
Падрыхтоўку спецыялістаў эканамічнага профілю забяспечвае прафесарска-выкладчыцкі склад 5 кафедр факультэта, з якіх больш за 70% – дактары і кандыдаты навук.
Да выкладання прыцягваюцца спецыялісты-практыкі, гасцявыя лектары, у тым ліку з замежных ВНУ, арганізуюцца сустрэчы з прадстаўнікамі органаў дзяржаўнага кіравання і бізнесу. Гэта дае магчымасць нашым студэнтам пераняць бясцэнны вопыт, які необходны для таго, каб стаць добрым спеціялістам ў сваёй сферы.
На факультэце функцыянуе навукова-інавацыйная магістратура па такіх напрамках, як “Таваразнаўства і экспертыза тавараў”; “Камерцыя” (прафілізацыя: Камерцыя на спажывецкім рынку); «Эканоміка» (прафілізацыі: Эканоміка і кіраванне турыстычнымі комплексамі і тэрыторыямі; Эканамічнае і антыманапольнае рэгуляванне; Эканоміка і кіраванне на рынку нерухомасці), а таксама аспірантура і дактарантура, што дазваляе забяспечваць прафесійнае развіццё навукова-педагагічных кадраў, перадаваць вопыт вядучых спецыялістаў і ствараць умовы для рэалізацыі патэнцыялу таленавітай моладзі. Многія выкладчыкі з’яўляюцца выпускнікамі факультэта, што і дае магчымасць забяспечыць пераемнасць традыцый і пакаленняў.
Высокай якасці падрыхтоўкі студэнтаў садзейнічае развітая матэрыяльна-тэхнічная база. Навучальны корпус №5, у якім размяшчаецца факультэт, знаходзіцца ў цэнтры горада па адрасе: г. Мінск, вул. Свярдлова,7 і мае ўласны аўдыторны фонд, актавую, спартыўную, трэнажорную залы, бібліятэку, што дазваляе забяспечваць якаснае правядзенне заняткаў. Таксама ў корпусе размешчаны сталовая і буфет. Лабараторыі і кабінеты аснашчаны сучаснай камп’ютарнай тэхнікай, мультымедыйнымі сродкамі навучання, пунктамі доступу Wi-Fi, гандлёвым абсталяваннем. Студэнтам даецца паўнавартасная магчымасць працаваць з камп’ютарнымі базамі даных і бібліятэчнымі фондамі.
Навуковая дзейнасць і студэнцкая навука
Факультэт ганарыцца навукова-педагагічнай школай эканомікі і кіравання ў гандлі (кіраўнік: доктар эканамічных навук, прафесар-кансультант Каралёнак Генадзь Антонавіч), якая займаецца даследаваннямі ў галіне развіцця гандлю ва ўмовах глабалізацыі, у галіне экспартна-імпартных аперацый, фарміравання тавараправодных сетак, інавацыйнага развіцця галіны, развіцця электроннай камерцыі і ўдасканалення бізнес-працэсаў у гандлі, а таксама ўносіць вялікі ўклад у падрыхтоўку навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі, якія фарміруюць навуковы патэнцыял краіны.
На факультэце вялікае значэнне надаецца развіццю навукі, у тым ліку студэнцкай. Прафесарска-выкладчыцкі склад кафедраў факультэта мае высокі ўзровень навуковай кваліфікацыі, удзельнічае ў прадстаўленні сваіх распрацовак і даследаванняў на рэспубліканскім і міжнародным узроўнях; актыўна ўдзельнічае ў выкананні навуковых і даследчых тэм для кампаній рэальнага сектара эканомікі, удзельнічае ў выкананні Дзяржаўных праграм, прыцягваецца Міністэрствамі і ведамствамі для вырашэння практычных задач.
Выкладчыкі факультэта актыўна публікуюць вынікі сваіх даследаванняў у айчынных і замежных навуковых выданнях з высокім індэксам цытавання, бяруць удзел у рэспубліканскіх і міжнародных навукова-практычных канферэнцыях, з’яўляюцца членамі рэдакцыйных калегій вядучых эканамічных часопісаў, у тым ліку замежных.
Студэнты факультэта маюць шырокія магчымасці развіваць свой навуковы патэнцыял пад кіраўніцтвам высокакваліфікаваных спецыялістаў: працаваць у рамках навуковых гасдагаворных тэм; удзельнічаць у атрыманні грантаў; прадстаўляць свае працы на канферэнцыях і конкурсах міжнароднага ўзроўню. На базе факультэта з 2016 года арганізавана работа Штогадовай Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі студэнтаў і маладых вучоных “Сучасны механізм функцыянавання гандлёвага бізнесу і турыстычнай індустрыі: рэальнасць і перспектывы”, а з 2021г. – праводзіцца Кейс-чэмпіянат.
На ФКТІ паспяхова працуюць 4 студэнцкія навукова-даследчыя лабараторыі “Гандаль”, “Коммерсант”, “Таваразнаўца”, “Тураналітык”. Многія студэнцкія навуковыя работы адзначаны прызавымі месцамі на рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах і алімпіядах. За высокія вынікі ў вучэбнай, навуковай і грамадскай дзейнасці студэнтам факультэта прысуджаюцца стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, імя Ф. Скарыны, Савета ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт”.
Развіццё прадпрымальніцкіх навыкаў і талентаў
Факультэт камерцыі і турыстычнай індустрыі прымае ўдзел у рэалізацыі эксперыментальнага праекта “Удасканаленне дзейнасці ўстаноў вышэйшай адукацыі на аснове мадэлі “Універсітэт 3.0”, у рамках якога праводзяцца мерапрыемствы розных фарматаў, арыентаваныя на развіццё прадпрымальніцкіх навыкаў і стымуляванне студэнцкага прадпрымальніцтва.
На факультэце створаны наступныя суб’екты інавацыйнай інфраструктуры:
- студэнцкі навукова-практычны бізнес-інкубатар факультэта камерцыі і турыстычнай індустрыі, арыентаваны на фарміраванне практычных кампетэнцый у галіне стварэння і развіцця ўласнага бізнесу;
- галіновая лабараторыя антыманапольнага і цэнавага рэгулявання, рэгулявання ў галіне гандлю, якая функцыянуе на базе кафедры эканомікі гандлю і паслуг ФКТІ і забяспечвае ўмацаванне навуковых сувязей Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта з Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь.
На фарміраванне кампетэнцый у галіне прадпрымальніцкай дзейнасці накіраваны і шматлікія майстар-класы, трэнінгі, воркшопы, якія праводзяцца на факультэце. Штогод студэнты ФКТІ займаюць прызавыя месцы ў розных конкурсах бізнес-праектаў і ідэй.
Практыка-арыентаванасць і запатрабаванасць выпускнікоў на рынку працы
На факультэце на пастаяннай аснове падтрымліваецца сувязь з суб’ектамі гаспадарання рэальнага сектара эканомікі, праводзяцца сустрэчы і круглыя сталы са спецыялістамі міністэрстваў і ведамстваў Рэспублікі Беларусь, кампаній, якія займаюць лідзіруючыя пазіцыі ў сферы рознічнага рытэйла, рэстараннага бізнесу, турыстычнай індустрыі і сферы нерухомай маёмасці. Прадстаўнікі арганізацый праводзяць для студэнтаў майстар-класы, узаемадзейнічаюць з кафедрамі, удзельнічаюць у рабоце ДЭК, аказваюць садзейнічанне ў прыёме студэнтаў на розныя віды практык і далейшым працаўладкаванні выпускнікоў. Факультэт штогод прымае актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні кірмашу вакансій.
Створаны і функцыянуюць філіялы кафедр, у рамках работы з якімі спецыялісты-практыкі прымаюць удзел у абмеркаванні зместу навучальных планаў, распрацоўцы навучальных праграм, прыцягваюцца да адукацыйнага працэсу ў частцы правядзення вучэбных заняткаў, кіраўніцтва дыпломнымі работамі, арганізоўваюцца выязныя заняткі, экскурсіі.
Высокі ўзровень падрыхтоўкі нашых выпускнікоў вызначаецца іх запатрабаванасцю на рынку працы, працаўладкаваннем у профільныя Міністэрствы і ведамствы, паспяховай працай у арганізацыях рэальнага сектара эканомікі.
Стварэнне магчымасцяў для самарэалізацыі і фарміравання карпаратыўнай культуры і традыцый
У працэсе навучання студэнтам факультэта прадастаўляюцца розныя магчымасці для самарэалізацыі. Актыўна працуюць органы студэнцкага самакіравання.
Студэнты ФКТІ прымаюць актыўны ўдзел і займаюць прызавыя месцы ў грамадскіх, навуковых, культурна-масавых, дабрачынных, спартыўных і іншых мерапрыемствах універсітэцкага, рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўняў.
Для развіцця і праяўлення сваіх творчых талентаў студэнты маюць магчымвсць ўдзельнічаць у разнастайных універсітэцкіх, міжуніверсітэцкіх, рэспубліканскіх і міжнародных творчых мерапрыемствах і конкурсах. Сярод іх: «Cтудэнт года», «Міс БДЭУ» і «Міс Беларусь», «Міжуніверсітэцкі поэтычны форум», «Віват, першакурснік», «Студвясна», «Восеньскі марафон» і шмат іншых.
У рамках развіцця студэнцкага самакіравання на факультэце рэалізуюцца розныя праекты: выпускаюцца відэа навіны факультэта, працуе студэнцкае навуковае таварыства, праводзяцца навуковыя слэмы, кейс-чэмпіянат ФКТІ, арганізоўваецца міжвузаўскі інтэлектуальны турнір “Гарызонты эрудыцыі”, функцыянуе “Крэатыўнае прастора”, у рамках якой для студэнтаў праводзяцца разнастайныя майстар-класы, семінары і трэнінгі з запрошанымі спікерамі, праводзіцца штогадовы чэмпіянат факультэта па кібер-спорце. Многія студэнты ФКТІ ўдзельнічаюць у валанцёрскай дзейнасці і ў дабрачынных акцыях.
Вялікая ўвага надаецца студэнцкаму спорту. У розныя перыяды на факультэце навучаліся алімпійскія чэмпіёны і пераможцы рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтваў, сярод якіх Д. Домрачава, Я. Альтшуль, В. Раманоўскі і інш. У цяперашні час студэнты ФКТІ уваходзяць у склад зборных каманд універсітэта, а таксама ў склад моладзевых нацыянальных каманд па асобных відах спорту, займаючы высокія прызавыя месцы.
На факультэце распрацавана ўласная сімволіка – сцяг, эмблема, герб, талісман. На факультэце існуюць свае традыцыі, якія беражліва захоўваюцца і перадаюцца старшакурснікамі студэнтам-першакурснікам.
Новости факультета
Студент ФКТИ на SPACE HACKATHON WITH МТБАНК.
Деньги под контролем: правила финансовой грамотности для студентов
“Студент года – 2026” – звёздный вечер БГЭУ
Мы вышли из зала другими: ФКТИ о фильме “Человек с острова Кулалы”
Студенты ФКТИ помогают ветеранским организациям
ФКТИ: кинопремьера первого курса
День научной молодежи
Платонов Вячеслав Николаевич празднует юбилей-85 лет!
Добро пожаловать в семью ФКТИ!