Культурна-масавы сектар
Культурна-масавы сектар займаецца арганізацыяй і правядзеннем рознага роду мерапрыемстваў, якія дапамагаюць студэнтам цікава і з карысцю праводзіць свой вольны ад вучобы час. Дзякуючы нястомнай працы культурна-масавага сектара студэнцкай Рады ФКТІ, таленавітым і творчым студэнтам, якія рэалізуюць свае ідэі на сцэне, наш факультэт штогод атрымлівае ўзнагароды і заваёўвае прызавыя месцы ў розных універсітэцкіх мерапрыемствах і фестывалях.
Навуковы сектар
Дзейнасць навуковага сектара накіравана на выяўленне таленавiтых студэнтаў, эфектыўную арганізацыю навуковай дзейнасці студэнтаў; каардынацыю дзейнасці студэнцкага навуковага таварыства; дапамога ў арганізацыі і правядзенні студэнцкіх навуковых мерапрыемстваў: канферэнцый, круглых сталоў, тыдні студэнцкай навукі, сістэматызуе інфармацыю навуковых публікацый і г.д.
Арганізацыйна-навучальны сектар
Гэты сектар садзейнічае ўдасканаленню вучэбна-адукацыйнага працэсу, паспяховасці і вучэбнай дысцыпліны, стварэнню неабходных умоў для рацыянальнага выкарыстання навучальнага часу; адказвае за арганізацыю і правядзенне майстар-класаў на факультэце; дае студэнтам інфармацыю аб магчымасцях дадатковай адукацыі.
Інфармацыйна-прапагандысцкі сектар
Штогод інфармуе студэнтаў аб дзейнасці органаў студэнцкага самакіравання, а таксама пастаянна ажыццяўляе інфармаванне студэнтаў факультэта аб мерапрыемствах, якія праводзяцца на факультэце, у БДЭУ. Пастаянна асвятляюцца падзеі, якія адбываюцца на факультэце на стэндах, інтэрнэт-сайце факультэта, групе ў сацыяльнай сетцы vk.com і ў twitter-акаўнце факультэта.