Крэатыўная прастора “Майстэрня ФКТI” – асаблівы для факультэта камерцыі і турыстычнай індустрыі праект, у рамках якога для студэнтаў праводзяцца разнастайныя майстар-класы, семінары, трэнінгі на розныя тэмы. Гэта могуць быць як пазнавальныя лекцыі, прысвечаныя прафесійнай сферы, так і цікавыя інтэрактыўныя мерапрыемствы, накіраваныя на выяўленне і развіццё асобасных якасцяў. Праходзяць яны ў абсалютна рознай форме, але заўсёды ва ўзаемадзеянні з аўдыторыяй: слухачы заўсёды могуць задаць пытанні, на якія, у сваю чаргу, спікеры з задавальненнем адкажуць.